Вы можаце даслаць нам 1,5% сваіх польскіх падаткаў
Беларусы на вайне
  1. У вёсцы пад Мінскам прадалі дом за рэкордныя 2,4 млн даляраў
  2. Больш за 800 прафесій прыбралі са спісаў на датэрміновую пенсію ў Беларусі
  3. У офіс ZROBIM architects зноў прыйшлі сілавікі, працягваюцца затрыманні. Што вядома
  4. Мабільныя аператары ўводзяць змяненні — адзін з іх запусціў новую паслугу. Яе могуць ацаніць тыя, хто хоча атрымаць «чысты» нумар тэлефона
  5. Качанава прыдумала, за што яшчэ можна караць беларусаў
  6. У спіс «экстрэмісцкіх» матэрыялаў дадалі акаўнт вядомага беларускага падарожніка, які аб'ехаў увесь свет
  7. На рынку працы ў Мінску назіраюцца перамены. Якіх работнікаў яны закранаюць
  8. Адказвала на матэматыцы, раптам выбачылася і ўпала. У польскай Лодзі памерла беларуская студэнтка
  9. У мінскі офіс вядомай архітэктурнай студыі ZROBIM architects прыйшлі сілавікі. Затрыманыя каля 50 супрацоўнікаў
  10. З'явілася чарговае пенсійнае новаўвядзенне — яно наўрад ці ўзрадуе людзей. Чыноўнікі расказалі падрабязнасці
Читать по-русски


/

У пачатку красавіка 2026 года чатыры астранаўты выправіліся да Месяца, каб стаць першымі за 50 гадоў людзьмі, якія выйшлі на яго арбіту. За іх падарожжа і яго вынікам (напрыклад, першым у гісторыі фота з адваротнага боку Месяца) сочыць увесь свет. У сацсетках тым часам з’яўляецца ўсё больш абмеркаванняў, звязаных з падзеяй. Аднак значную іх частку складаюць выказванні пра спецыялістку місіі Крысціну Кох. Праўда, абмяркоўваюць у асноўным яе знешнасць, а часам нават дапускаюць, што тая ўвайшла ў каманду «дзеля павесткі» — маўляў, паказаць гендарную разнастайнасць. Іншыя ж парыруюць, што, калі паглядзець на факты, выявіцца, што кар’ера Кох, наадварот, — непасрэднае пацверджанне існавання сэксізму.

Астронавтка НАСА, специалистка миссии «Артемида II» Кристина Кох готовится к предстоящему пролету мимо Луны внутри космического корабля «Орион», 4 апреля 2026 года. Фото: Reuters
Астранаўтка НАСА, спецыялістка місіі «Артэміда II» Крысціна Кох рыхтуецца да будучага пралёту міма Месяца ўнутры касмічнага карабля «Арыён», 4 красавіка 2026 года. Фота: Reuters

Дэбаты ў сацсетках і «„разрыў“ паміж жанчынай і кухняй»

Прыклад Крысціны Кох натхніў нямала жанчын. За апошнія некалькі дзён многія апублікавалі пасты пра яе і яе дасягненні: пісалі пра тое, што яна «вялікая», захапляючыся яе сілай волі і фізічнай падрыхтоўкай, а таксама абураліся з нагоды жартаў пра «самы вялікі „разрыў“ паміж жанчынай і кухняй» — маўляў, мужчыны «ад гаража» таксама моцна адарваліся.

«Крысціна Кук (адна з варыяцый напісання прозвішча. — Заўв. рэд.) — першая жанчына, якая пакінула калязямную арбіту, выправіўшыся ў глыбокі космас. І яна першай убачыла Зямлю з такой вышыні. Прыгожыя. І Зямля, і Крысціна», — напісала ў Х беларуска з нікам domalverotka.

Такое шчырае захапленне нечакана «заляцела» ў стужкі іншых, сабраўшы амаль 50 тысяч праглядаў і больш за 4,5 тысячы лайкаў. «Выдатная фатаграфія, вядома. І фантастычная жанчына»; «Якая цудоўная фатаграфія. Відаць, кожная дзяўчынка хацела б такую ж. І не толькі дзяўчынка», — пісалі карыстальнікі Х, падтрымліваючы захапленне беларускі.

Некаторыя мужчыны, прычым у тым ліку і за мяжой, наадварот, рэзка адрэагавалі на прысутнасць Кох у экіпажы. «Бл**ь… Мужыкі, вы можаце столькі выпіць? Я не», — пісаў карыстальнік Х з нікам 2873Lesnic, дадаўшы да свайго выказвання фота астранаўткі з намёкам на тое, што яна непрыгожая.

«Столькі выпіць, каб… што? Забыць, што ты сядзіш, пярдзіш у канапу і твой максімум дасягненняў — насраць [у сацсетках], а нейкая цётка ў гэты час вакол Месяца лётае і выходзіла ў адкрыты космас? Не, чувак, ты столькі не вып’еш», — паспрабавала адказаць на гэта ў тым жа духу карыстальніца Popova_Nadezhda.

Выказванне Надзеі падтрымалі і іншыя жанчыны, а абмеркаванне вылілася за межы адной сацсеткі і перацякло ў Threads. Там фокус з дасягненняў Кох ужо цалкам зрушыўся на сэксісцкі каментар ананімнага карыстальніка пра яе знешнасць — менавіта ён выклікаў шквал абурэння.

«Ты можаш быць геніяльнай вучонай, астранаўткай НАСА і літаральна скараць космас, але для нейкага Васі з канапы галоўным крытэрам тваёй каштоўнасці ўсё роўна будзе [адказ на пытанне] „А ці змог бы я столькі выпіць, каб з ёй пераспаць?“ Я, дарэчы, не бачыла ніводнага паста пра мужчыну-касманаўта, дзе б абмяркоўвалі, наколькі ён прывабны. Такога кантэнту проста не існуе», — упэўненая мінчанка Ніно, якая цяпер жыве ў Польшчы.

Меркаванне Ніно разляцелася яшчэ больш — на 150 тысяч праглядаў і 10 тысяч лайкаў. «Нават не ведаю, як гэтая выдатная ва ўсіх адносінах жанчына перажыве, што нейкі рандомны мужчына яе не хоча», «Складана прыдумаць больш гідкі наратыў, чым „выпіць, каб кагосьці там тр**нуць“. Гэта ж проста распісацца ва ўласнай недаразвітасці», «І вішанька на торце: сам гэты Вася выглядае прыкладна як рыба-кропля. Але, вядома, любая жанчына ў першую чаргу існуе, каб яго выглядам прывабліваць…» — падтрымлівалі яе іншыя жанчыны.

Аднак гэта далёка не ўсё, чым Кох «правінілася»: карыстальнік Threads з нікам savinskih заўважыў, што астранаўтка знаходзіцца на борце з распушчанымі валасамі, і заявіў, што яна напэўна «ўжо за**ала ўвесь экіпаж сваімі патламі на ўвесь шатл» і варта было сабраць іх гумкай. Такія ж пасты можна сустрэць і на англійскай мове ад іншых мужчын.

«Калі хто-небудзь з вашых навакольных яшчэ вякне пра тое, што да бедных мужчын таксама агучваюць завышаныя патрабаванні што да знешнасці, успомніце пра тое, што сотні людзей, гледзячы на жанчыну, якая была ў космасе, <…> думаюць толькі пра тое, што ў яе ёсць валасы», — пракаментавала гэта блогерка і актывістка tati_mockingbird.

Некаторыя сэксісцкія жарты пра Кох, дарэчы, пісалі і жанчыны: маўляў, як гэта адну астранаўтку «падзеляць» тры яе мужчыны-калегі.

Што вядома пра Крысціну Кох

Астранаўтцы НАСА Крысціне Кох 47 гадоў. Яна замужам, але маці не стала. На гэта ў сацсетках, вядома, таксама звярталі ўвагу: ва ўсіх яе калег-мужчын дзеці ёсць.

Кар’ера ў Кох сапраўды заслугоўвае павагі: астранаўткай яна стала яшчэ ў 2013 годзе і з таго моманту прабыла ў космасе нямала часу. Так, амаль увесь 2019-ы спецыялістка прапрацавала на Міжнароднай касмічнай станцыі ў рамках некалькіх экспедыцый.

Агулам Кох прабыла ў космасе 328 дзён запар — практычна цэлы год. Шэсць разоў выходзіла ў адкрыты космас. Для параўнання: яе калегі па экіпажы ў місіі «Артэміда-2» не могуць пахваліцца тым самым. Камандзір Рыд Уайзман раней мел досвед у 165 дзён экспедыцыі, пілот Віктар Гловер выпраўляўся ў такую «камандзіроўку» на 168 дзён, а для іх канадскага напарніка Джэрэмі Хансэна цяперашні палёт наогул першы.

Па адукацыі Кох — фізік, яна спецыялізуецца на электратэхніцы і мае ў гэтай галіне доктарскую ступень. І гэта, імаверна, ужо дапамагло ў палёце з практычнага боку: менавіта астранаўтка адрамантавала на караблі прыбіральню, калі тая зламалася ўсяго праз некалькі гадзін палёту.

Сэксізм не проста жывы, але і літаральна дасягнуў касмічных маштабаў

У выніку прыклад Крысціны Кох — непасрэднае пацверджанне многіх гендарных праблем, якія рэгулярна падымаюць актывісткі, у тым ліку беларускія. Два галоўныя аспекты, падсветленыя сітуацыяй, — гэта тое, што жанчынам для дасягнення тых самых поспехаў, што і мужчынам, трэба працаваць больш старанна, і тое, што знешнасць для прафесіяналак усё яшчэ застаецца ключавым параметрам, па якім іх ацэньваюць.

— Паводле майго досведу [пабудовы кар’еры ў дзяржустанове], перш за ўсё беларусцы трэба вельмі шмат працаваць, нашмат больш, чым мужчынам навокал яе. Трэба быць на галаву вышэй за сваіх калег: кандыдатура жанчыны на павышэнне будзе разглядацца толькі тады, калі кандыдатур мужчын не будзе ў прынцыпе альбо яны будуць на парадак ёй саступаць, — дзялілася меркаваннем на «Люстэрку» гендарная даследчыца Ірына Сідорская.

Акрамя таго, калі пра мужчыну хутчэй будуць меркаваць за сказанае або за дасягненні, то жанчынам і праўда нярэдка дастаецца яшчэ і за іх выгляд. Успомнім сітуацыю з палітолагам Алінай Харысавай, чые «панчошкі» сталі ледзь не галоўнай тэмай пасля канферэнцыі Reshape беларускага Цэнтра новых ідэй (словы спікеркі не трапілі ў фокус увагі зусім).

Вытрымліваць такі публічны ціск гатовыя не ўсе жанчыны, тым больш з улікам таго, што ён не спыняецца нават пасля дасягнення імі салідных вышыняў. Паказвае гэта, на жаль, не толькі прыклад Крысціны Кох. Напрыклад, у кантэксце перадвыбарнай кампаніі экс-кандыдаткі ў прэзідэнты ЗША Камалы Харыс абмяркоўвалі нават яе выбар кедаў.

— Нягледзячы на станоўчы тон [абмеркаванняў], такія акцэнты адцягвалі ад яе прафесійных якасцяў і дасягненняў, а асабліва — ад яе палітычнай праграмы. Стыль яе суперніка Дональда Трампа, нагадаю, не абмяркоўваўся, — падкрэслівала тады Сідорская.

Чытайце таксама